
Скульптура жанчыны ў жалобе, барэльеф і крыж
- Камень
- Граніт, габра-дыябаз
- Апрацоўка
- Паліроўка, разьба
Эксклюзіўныя помнікі
Класічны крыж, арка, стэла складанага сілуэта, кампазіцыя з некалькіх парод каменю. Такі помнік робяць у адным экземпляры, і ў ім бачна рука майстра: у прапорцыях, у стыках, у пераходзе ад паліроўкі да колатай грані.

Нашы работы






















Што такое эксклюзіў
Форма, матэрыял і колькасць ручной працы. За многімі нашымі мадэлямі стаяць старыя ўзоры: антычная стэла з яе строгімі прапорцыямі, гатычная стральчатая арка, крыж, якім яго стагоддзямі высякалі на хрысціянскіх могілках Еўропы. Капіраваць іх няма сэнсу, мы бяром адтуль меру і прапорцыю.
Для такіх работ падыходзяць дарагія пароды: карэльскі габра-дыябаз глыбокага чорнага колеру, фінскі і каляровыя граніты. Іх спалучаюць паміж сабой і з рознай апрацоўкай. Паліраваная плоскасць адлюстроўвае неба, бучардаваная выглядае матавай і светлай, колатая грань паказвае камень такім, якім ён выйшаў з кар'ера.
Матэрыялы
Карэлія. Шчыльны аднародны чорны камень. На ім лепш за ўсё чытаюцца партрэт і тонкая гравіроўка.
Чырвоныя, карычневыя, шэрыя пароды. Цёплы тон змякчае кампазіцыю, асабліва ў пары з чорным каменем.
Дзве і больш пароды ў адным помніку: чорная стэла і каляровы цокаль, устаўкі, накладкі.
Паліроўка, бучарда і скол на адным камені. Фактура мяняецца разам са святлом на працягу дня.
Каталог

ад 1 900 р.за камплект

ад 2 920 р.за камплект


ад 3 158 р.за камплект

ад 3 165 р.за камплект


ад 3 800 р.за камплект

ад 3 980 р.за камплект

ад 4 110 р.за камплект

ад 4 700 р.за камплект

ад 4 715 р.за камплект

ад 4 790 р.за камплект

ад 5 090 р.за камплект

ад 5 300 р.за камплект

ад 6 380 р.за камплект

ад 6 930 р.за камплект

ад 9 450 р.за камплект

ад 9 720 р.за камплект

ад 9 870 р.за камплект
Каталог для нас пачатковая кропка: у любой мадэлі можна змяніць памеры, пароду каменю і дэкор.
Прэміяльныя работы
Маштабныя кампазіцыі і індывідуальныя мемарыялы ад 7 000 р. Буйныя блокі, складаная зборка, шмат ручной працы. Такія праекты мы вядзём ад эскіза да ўстаноўкі на месцы.

ад 24 000 р.арыентыровачна

ад 18 000 р.арыентыровачна

ад 18 000 р.арыентыровачна

ад 18 000 р.арыентыровачна

ад 18 000 р.арыентыровачна

ад 15 000 р.арыентыровачна

ад 12 000 р.арыентыровачна

ад 11 280 р.за камплект
Парадак работы
Абмяркоўваем пажаданні сям'і, месца пахавання і бюджэт. Шчыра скажам, калі выбраная форма не пасуе ўчастку.
Прапануем форму, спалучэнне каменю, размяшчэнне партрэта і тэксту.
Распілоўваем блок і апрацоўваем камень у нашых цэхах у Паставах.
Помнік усталёўваюць правераныя падрадчыкі, з якімі мы пастаянна працуем. Гатовы помнік бясплатна захоўваем да года.
Пытанні і адказы
Формай, матэрыялам і доляй ручной працы. Яго праектуюць пад канкрэтную сям'ю і месца, серыяй такія помнікі не выпускаюць.
Мадэлі ў каталогу - ад 1 900 р., буйныя кампазіцыі і мемарыялы - ад 7 000 р. Канчатковая цана залежыць ад памераў, каменю і афармлення.
Так. Можна змяніць памеры, пароду каменю, форму стэлы, дадаць крыж, вазу, лампаду або партрэт.
У салоне-выставе ў Мінску на вул. Кальварыйскай, 33 і на заводзе ў Паставах. На заводзе можна выбраць блок каменю і пагаварыць з майстрамі.
Эксклюзіўны помнік звычайна замаўляюць, калі ў тыпавой стэле не знаходзяць патрэбнага сэнсу. Камусьці важны крыж, камусьці капліца або арка, камусьці сілуэт, які нагадвае пра характар і справу чалавека.
Эксклюзіўныя і элітныя помнікі мы вырабляем на сваім заводзе ў Паставах, прымаем заказы ў салоне ў Мінску, а ўсталёўваюць іх нашы правераныя падрадчыкі па ўсёй Беларусі.
Кансультацыя
Раскажыце пра задачу. Падбяром камень, падрыхтуем эскіз і разлічым кошт. Можна прыехаць у салон у Мінску або на завод у Паставах.