З валуна і скалы
Эксклюзіўны помнік «Волат»
ад 4 860 р.Цана за камплект без устаноўкі. Памеры і камень можна змяніць.
- Камень
- Беларускі валун + граніт
- Апрацоўка
- Натуральны скол + паліроўка
Валун - самы старажытны помнік у славянскіх народаў. У «Волаце» натуральная форма каменю захавана, а апрацоўка дададзена роўна там, дзе яна патрэбная: паліраванае акно пад надпіс.
Волатамі ў беларускіх паданнях называлі асілкаў, якія нібыта і раскідалі гэтыя камяні па палях. Назва пасуе: валун важыць шмат, стаіць стагоддзямі і не мае патрэбы ва ўпрыгожаннях.
Кожны камень мы падбіраем асобна, яго можна выбраць асабіста на заводзе ў Паставах. Форма ва ўсіх валуноў розная, таму канчатковы выгляд узгадняем па эскізе.








